Бандэра (Bandera) lyrics
by Вожык (Vožyk)
[Тэкст песні "Бандэра"]
У істэрыі зрання вяшчаў канал:
"Нашы ў небяспецы - дапаможа толькі вайна"
Зэкі ва ўладзе, карупцыя? - Усё байда
Ува ўсім вінаваты Майдан
Сцяпан Бандэра ўстаў з труны і есць рускіх дзетак
Ім бы хто бы там дапамог? Але дзе там...
Ён жыве паміж Львовам і Луцкам у лесе
Але хутка выйдзе адтуль і ўсіх павесіць
Ён выйдзе,загляне ў кожнае акенца
Учыніць вам персанальны Асвенцым"
І ня важна,што між Бандэрам і нацыстам
Розніца як паміж Кабзонам і Sex Pistols
Мы з гэтым ня згодны, лічым гэта няправільным
Таму усе праваслаўна зігуем Сталіну
Святая Русь населена добрымі феямі
А на Майдане хочуць у ЕС, каб усіх зрабіць геямі
У нашай краіне ўсё файна і зусім няма гееў -
Заявіў народны артыст Расіі Барыс Маісееў
Расія ўстае з кален, таму ўсе на калені -
Крычаў лежачы на зямлі Херсонскі Ленін
І поп ужо перахрысціўся, хоць і гром ня грымнуў -
З Чачні ляціць атрад самаабароны Крыму
Мы так ня любім католікаў, жыдаў, муслімаў
Таму ідзем вайной на праваслаўную краіну
І гэта ня комплекс такі, гэта такі прынцып -
Абараняць Украіну ад украінцаў
Не мяняюць арыентацыю мяняючы вектар
У Кіеве так складана не застацца гетэра
Аддзячылі за прэзідэнта жыхарам Данбаса
Сказалі дзякуй і астатнім за яго паразу
І гэта ужо не сламаць, гэта ня пруцік...
У д'ябла цяпер ёсць імя і прозвішча...