Люстэрка (Lusterka) lyrics

by

Nizkiz


Так губляю вочы блакiтныя ў чырвоным
Застаючыся сам насам сабе незнаемы
Не адчуваю час
Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласць
Да тваiх прывiдаў, маўклiва, дзiўных дагэтуль
Што разбуралi нас

Цiха лунае гук. Раю застацца тут

Дзе мы супраць усiх
Нерухома дэманы твае спяць у коме
Гэта наш амаль новы шанец
Дык прымай мае віншаваннi

Так блукаюць думкi, адлiгаю крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою
Кiм нас усе лiчаць
Зноў. І таму, вiдаць
Я малюю зоркi бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры
Каб сонца не спужаць

Цiха лунае гук. Раю застацца тут

Дзе мы супраць усiх
Нерухома дэманы твае спяць у коме
Гэта наш амаль новы шанец
Дык прымай мае віншаваннi
Дзе мы супраць усiх
Нерухома дэманы твае спяць у коме
Гэта наш амаль новы шанец
Дык прымай мае…

Дык прымай мае…
Дзе мы супраць усiх
Нерухома дэманы твае спяць у коме
Гэта наш амаль новы шанец
Дык прымай мае віншаваннi

Я губляю вочы блакiтныя ў чырвоным
Застаючыся сам насам сабе незнаемы
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z #
Copyright © 2012 - 2021 BeeLyrics.Net